Всё зло этого мира есть результат метафизической ошибки
Бабулі стаяць на зямлі гэтай, нібы ракіты над рэкамі,
Да болю ўпіўшыся рукамі ў яе вузлаватымі.
Бабулі гукаюць сваіх. Адклікаецца ціхае рэха ім,
Ды чорны крумкач пад зялёнымі могілак шатамі.
Бабулі стаяць на зямлі: згвалтаванай, атручанай, спаленай.
Пустэча наўкола - ні хаткі, ні сцежкі, ні ворыва.
Адно пустазелле журліва пяе над ёй срэбнымі хвалямі,
Над маці зямлёю іх - ціхай, гаротнай, няскоранай.
Бабулі слупамі застылі, як луні, як лён пасівелыя,
Абдымкам раскінуўшы рукі з жалобай ды ласкаю.
Заплюшчаны вочы іх, вусны нячутна вышэптваюць "Верую"
У адказ толькі шыльда з чырвоным трыскеласам ляскае.
Бабулі стаяць.