Коціку. Каб не ляцелі больш клятыя бомбы

Колеры спакваля перацякаюць у гук.
Гук пакрысе гоніць з падзем’яў сок.
Мроіцца: па вадзе ў дальнюю даль бягу –
цок капытом! Нібы па шкельцу – цок!

Там пад маёй хадой складна ляжаць хрясты,
дзе ў жалудох паркі ведзьмедзянят.
Выдах. Ізнову ўдох – там, за світаннем, - ты,
Мой васьмірог, сэрца і цвет агня.

“- а ў нас сёння Купа…” – голас чуваць да зор.
Як збажыной, поўна жыццём зямля.
Песні прапетай быць. Ткаллі даткаць узор.
Ладу – настаць.
                             … колеры спакваля…